Галоўны фасад будынка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (1940-я)
Адказныя кіраўнікі былых прыфрантавых аператыўных груп па аднаўленні архіўных органаў МУС БССР (пасля 1944 г.)
Вернутыя з Рыгі дакументы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР, якія былі вывезены падчас вайны акупантамі (1945 г.)
У пакоі навукова-даведачнай бібліятэкі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці (20.05.1948)
Від на былы будынак Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, які быў разбураны нямецкімі акупантамі ў 1941–1944 гг. (24.05.1948)
Начальнік аддзела Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Гарабей і навуковы супрацоўнік Карпухова за работай (24.05.1948)
Удзельнікі прыфрантавой аператыўнай групы Дзяржаўнага архіва Баранавіцкай вобласці Ф.А. Сягоднік і М.Д. Макейчык (2-я пал. 1940-х)
Падрыхтаваныя да рээвакуацыі дакументы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, якія былі вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вільнюс (2-я пал. 1940-х)
Падрыхтаваныя да рээвакуацыі дакументы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, якія былі вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вільнюс (2-я пал. 1940-х)
Будынак Дзяржаўнага архіва Баранавіцкай вобласці (1952 г.)
Будынак Дзяржаўнага архіва Бабруйскай вобласці (1952 г.)
Начальнік Архіўнага ўпраўлення пры МУС БССР А.І. Азараў і дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР В.А. Ільічова ў перапынку паміж пасяджэннямі 3-га Міжнароднага кангрэса архівістаў, які праходзіў у Фларэнцыі (1956 г.)
Старэйшы навуковы супрацоўнік кінааддзела Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Г.Ф. Дабужская за праверкай тэхнічнага стану фондаў (1957 г.)
Дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР І.С. Лукельеў за праслухоўваннем магнітафоннага запісу (1958 г.)
Супрацоўнікі Полацкага гарадскога дзяржаўнага архіва (1958 г.)
Будынак Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (01.08.1963)
Заг. чытальнай залай Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР Л.І. Разанава выдае дакументы аспіранту Інстытута гісторыі Аакадэміі навук БССР В.С. Таўстому (25.09.1963)
Намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР Ю. А. Капіца і малодшы навуковы супрацоўнік С.М. Патапава праглядаюць хранікальну кінаплёнку аб першых гадах савецкай улады ў Беларусі (25.10.1966)
Супрацоўніцы філіяла Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў Мазыры В. Аброськіна і Г. Гітэльман за работай у архівасховішчы (1977 г.)
Будынак Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР у Дзяржынску (1986 г.)
Начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР У.В. Лашкевіч і дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР С.І. Мурмыла пераразаюць чырвоную стужку падчас урачыстага адкрыцця новага будынка архіва ў Дзяржынску (20.02.1987)
Дырэктар філіяла Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў Мазыры І.П. Мельнікаў і нам. начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР Э.М. Савіцкі пераразаюць стужку падчас урачыстага адкрыцця філіяла (10.10.1990)
Агульны выгляд новага будынка філіяла Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў Мазыры (10.10.1990)